Пінск. За барацьбу за якасную медыцыну ледзь не прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці
Жыхар Пінска Юрый Бахцераў з лістапада мінулага года вядзе барацьбу за якасную медыцыну ў горадзе, за што яго хацелі нават прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Фота з сайта bchd.info
У лістападзе 2015
года ў Пінскай цэнтральнай паліклініцы яму прызначылі лазератэрапію. Але
запісацца ён змог толькі на люты 2016 года, гэта значыць, чакаць неабходна было
яшчэ тры месяцы. Тады пінчук звярнуўся з прапановай да намесніцы галоўнага
ўрача Вольгі Цвірко, якую пераканаў арганізаваць працу лазератэрапіі ў дзве
змены і купіць яшчэ адзін лазер. З 21 снежня кабінет лазератэрапіі стаў
працаваць у дзве змены, хоць сродкаў для закупкі лазера не знайшлося.
Разам з тым такія
паводзіны пацыента не спадабаліся галоўдоктару Сяргею Конюху, і ён 25 студзеня
звярнуўся ў Пінскі ГАУС, каб прыцягнуць яго да адміністрацыйнай адказнасці па
арт.9.2 КаАП нібыта за паклёп на кіраўніцтва паліклінікі. Аднак праведзеная
міліцыяй праверка словы галоўнага ўрача не пацвердзіла.
Таксама Юры
Бахцераў адзначыў у Кнізе заўваг і прапаноў, што некаторыя лекары не выконваюць
свае абавязкі, а таксама не пакідаюць запісаў у медкарце аб прыёме пацыентаў.
Кіраўніцтва паліклінікі ў сваім адказе паведаміла, што факты гэтыя
пацвердзіліся і ліквідаваныя, а вінаватыя прыцягнутыя да адказнасці. Таксама
ліквідаваныя і «пяціхвілінкі».
Акрамя гэтага
мужчына напісаў у КЗіП, што ў аддзяленні медрэабілітацыі працуе 30 чалавек у
дзве змены, кіраўніцтва паліклінікі не жадае арганізаваць працу аддзялення на
належным узроўні, але пра сябе не забылася. Палічыўшы адказ галоўнага лекара аб
тым, што ён разам з прафсаюзным камітэтам абараняе правы і інтарэсы сваіх
работнікаў і ўдзельнічае ў арганізацыі і паляпшэнні ўмоў іх працы, адпіскай,
Юрый Бахцераў 19 сакавіка звярнуўся на «прамую тэлефонную лінію» да старшыні
Брэсцкага аблвыканкама, папрасіўшы набыць лазер коштам 6-8 млн рублёў і
стварыць належныя ўмовы працы медперсаналу ў аддзяленні медрэабілітацыі.
«Пасля майго званка ў Брэст галоўдоктару
хапіла тыдня, каб вырашыць пытанні з якімі я неаднаразова да яго звяртаўся»,
— паведаміў неабыякавы жыхар Пінска.
Таксама ён
паведаміў, што ў сакавіку звярнуўся ў адміністрацыйную камісію Пінскага
гарвыканкама, бо намесніца галоўнага лекара Сомар парушала патрабаванні
арт.9.24 КаАП і не адказвала на зварот грамадзян, як таго патрабуе Закон. 6
красавіка яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за ігнараванне
патрабаванняў заканадаўства.
«Да таго часу, пакуль у чыноўнікаў будзе
такое стаўленне да пацыентаў, чакаць медабслугоўванне на ўзроўні еўрапейскага
не варта, таму мы так і жывем», — падкрэсліў Юрый Бахцераў.
bchd.info