Жыхароў Магілёва масава выклікаюць у СК па справе аб «арганізацыі беспарадкаў»
Жыхароў Магілёва масава выклікаюць у Следчы камітэт па справе аб «арганізацыі беспарадкаў». Ужо вядома як мінімум аб некалькіх дзясятках выпадкаў, паведамляе «Вясна».

Пакуль
невядома, з чым звязаныя выклікі, бо ў горадзе, па інфармацыі
праваабаронцаў, не было зафіксавана ні адной крымінальнай справы па артыкуле
293 КК РБ «Арганізацыя масавых беспарадкаў».