Жыхару Лунінца прадалі білет на цягнік-прывід і не вяртаюць грошы

Гісторыя з Лунінца. У нядзелю Васіль праводзіў таварыша. Прыйшлі на станцыю. Працавала адна каса. Стаяла чарга. Таварыш спытаў, ці можна набыць квіток да Магілёва ў тэрмінале. Аказалася, што можна.


Праўда, набыты ў 21:19 білет апынуўся не на пасажырскі цягнік, а на прыгарадны, і дзейнічаў толькі да поўначы. Прыйшлося купляць новы. Грошы за стары Васіль вярнуць не змог, піша «Онлайнер». Прадстаўнікі вакзала патлумачылі чаму.
— Калі майму сябру сказалі, што ён можа купіць квіток у тэрмінале, мы вельмі ўзрадаваліся. Я паслугамі чыгуначнага транспарту ня карыстаўся 10 гадоў — і так, быў захоплены такой магчымасцю. Праўда, тэрмінал адмовіўся прымаць пластыкавую картку сябра — мы скарысталіся маёй. У выніку набылі білет.
Высветлілася, што квіток ня на пасажырскі, а на прыгарадны цягнік.
— Ну добра, застаецца ехаць на прыгарадным цягніку. Але білет гэты сапраўдны да паўночы. І прыгараднага цягніка няма ў тым напрамку. Задаў пытанне памочніку начальніка вакзала: «Я што, купіў квіток на цягнік-здань?»
Мужчына паспрабаваў вярнуць нявыкарыстаны білет.
— Грошы па білеце мне вяртаць адмовіліся, матывуючы тым, што квіток не з'яўляецца дэфектным і нявыкарыстаным. Хоць як па мне, так вельмі нават з'яўляецца. Вызначэння дэфектнага і нявыкарыстанага білета яны мне не далі, адказаўшы толькі, што дэфектны білет — той, на якім тэкст дрэнна надрукаваны. А нявыкарыстаным ён не з'яўляецца таму, што няма прыгараднага цягніка, на якім я магу з'ехаць. Вось і атрымліваецца, што грошы чыгунка ўзяла, а паслуг не аказала.

1501517899_564_6f6f8143.jpg

За каментаром мы звярнуліся на станцыю Лунінец.
— Мы гаворым пра ручныя тэрміналах, якія часта сустракаюцца каля прыгарадных кас ў многіх гарадах краіны. У іх з дапамогай карткі можна набыць квіткі на цягнікі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканамкласа. Квіткі ж на пасажырскія цягнікі набываюцца ў касах.
Тэрміналы разлічваюць маршруты. Яны не падвязаны пад расклад. Таму могуць даць білет і без пяці хвілін да поўначы. Казаць пра цягнік-прывід таксама нельга. Па паказаным на білеце маршруце сапраўды можна дабрацца да Магілёва.
Над тэрміналамі для самаабслугоўвання вісяць таблічкі. На іх паказана, для чаго канкрэтны тэрмінал прызначаны, што робіць, куды і якія выдае квіткі. І зноў жа ў Лунінцы тэрмінал стаіць побач з білетнай касай. Ёсць у каго спытаць і пацікавіцца.
Атрымалася так, што пасажыр адразу выбіў білет і толькі пасля стаў разбірацца. Яму патлумачылі, што з выбітым квітком да Магілёва ў той жа дзень ён даехаць не зможа.
Было пытанне пра зварот грошай. Але білет не дэфектны. А вяртанне ажыццяўляецца ў выпадку віны чыгункі — калі цягнік мае спазненне больш чым на гадзіну. У нашым выпадку такога не адбылося.
Мужчыны проста не разабраліся ў тэхніцы і паспяшаліся. Зараз рыхтуецца адказ на скаргу, якая паступіла.
Паводле udf.by