Жыхары Першамайскага раёна выступаюць за адстаўку кіраўніка мясцовай Адміністрацыі

Ініцыятыўная група жыхароў Першамайскага раёну, якая выступае супраць ушчыльнення сямю паркінгамі і высоткай кварталу ў метро «Акадэміі наук», стварыла петыцыю за адстаўку кіраўнікоў адміністрацый Ігара Кудрэвіча і яго намесніка Васіля Касаўца. А таксама просіць суд скасаваць рашэнне камісіі па грамадскім абмеркаванні горадабудаўнічага праекту для дзіцячага планавання кварталу ў межах вул. Я.Коласа – вул. Калініна – вул. К.Чоргана – вул. Сурганава.

parking_360.jpg

Менш чым за два дні жыхары сабрала за сябе 2000 тысячы рублёў і падалі пазоў у суд на рашэнне камісіі па грамадскім абмеркаванні, але суд Першамайскага раёну пазоў адхіліў. Разам з тым намеснік старшыні Мінгарвыканкаму Фёдар Рымашэўскі на сустрэчы з ініцыятыўнай групай запэўніў іх, што абскардзіць рашэнне камісіі яны могуць менавіта ў судовым парадку. Жыхары квартала не збіраюцца здавацца і ўжо падалі скаргу ў гарадскі суд.
Акрамя таго, жыхары раёна, абураныя шматлікімі ўшчыльненнямі, масавай высечкай дрэў, недахопам сацыяльнай інфраструктуры, стварылі петыцыю і патрабуюць адстаўкі кіраўніка Адміністрацыі Першамайскага раёна Ігара Кудрэвіча і яго намесніка Васіля Касаўца. Петыцыя ўжо сабрала першыя подпісы.«Любыя спробы грамадзян законна і арганізавана супрацьстаяць забудове і высечкам не маюць эфекту, паколькі адкрыта ігнаруюцца кіраўніцтвам раёну. Скаргі і заўвагі перасылаюцца з інстанцыі ў інстанцыю, замест адказаў прыходзяць адпіскі. У кіраўніцтва адсутнічае кантакт з людзьмі, спрэчныя пытанні ў большасці выпадкаў вырашаюцца на карысць забудоўнікаў і інвестараў, меркаванне жыхароў не ўлічваецца. Бюракратызм і фармалізм у прыняцці рашэнняў вядзе да парушэння правоў жыхароў Першамайскага раёна на спрыяльнае асяроддзе пражывання, доступ да сацыяльных і спартыўных аб'ектаў», – гаворыцца ў петыцыі.Адначасова са стартам збору подпісаў пад петыцыяй жыхары раёна накіравалі больш за 100 індывідуальных скаргаў у Мінгарвыканкам на кіраўніка Адміністрацыі раёна і яго намесніка, з патрабаваннем правесці праверку на іх адпаведнасць пасадам, што яны займаюць.
Сёлета Першамайскаму раёну спаўняецца 50 гадоў. За гэты час ён страціў 50% зялёных насаджэнняў. Калісьці прыгожыя і квітнеючыя кварталы літаральна за апошнія 5-7 гадоў ператварыліся ў перанаселеныя, закатаныя ў бетон, загазаваныя гарадскія джунглі.
Паводле прэс-рэліза