Жыхары Розачкі сталі на шлях змагання

Супраць зносу сваіх дамоў пратэстуюць жыхары вуліцы Розы Люксембург у Мінску.

 Фота Валажынскага, жнівень 2007 г., minsk-old-new.com

 Фота Валажынскага, жнівень 2007 г., minsk-old-new.com

Калектыўная заява жыхароў прызнаная адміністрацыяй Маскоўскага раёна беларускай сталіцы як неадпаведнай адміністрацыйным працэдурам.

Гарадскія ўлады намагацца збіць накал пратэстаў, які ахоплівае ўсё новыя раёны, запланаваныя пад знос, кажа каардынатар праекта “Генплан для менчукоў” Дзяніс Кобрусеў.

Мы гэта звязваем з тым, што ў першай палове лета ў Мінску было вельмі шмат гарачых кропак. І, безумоўна, сам Мінгарвыканкам зараз спрабуе гэтыя гарачыя кропкі трошкі параскідаць, каб яны ўсе не канцэнтраваліся ў адным месцы. Бо выглядае, што насамрэч у Мінску ледзьве ні народныя бунты. Мы бачым, што ёсць пазітыўны вынік для Асмалоўкі. Для Розачкі ўлада не хацела прымаць рашэнне адпраўляць дэтальны план на дапрацоўку ці адмяняць яго, улада проста абнуліла гэтае грамадскае абмеркаванне і перанесла разгляд гэтага пытання ў часе.

Са слоў Дзяніса Кобрусева, добрым прыкладам для жыхароў вуліцы Розы Люксембург, вядомай у народзе як Розачка, можа стаць прыклад актывістаў па абароне Асмалоўкі, якія дамагліся перагляду плану па зносе сваіх дамоў. 

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя