«Жывы ланцуг» у абарону незалежнасці
Прадстаўнікі дэмакратычных партый і арганізацый распавялі пра фармат акцыі ў абарону незалежнасці 29 снежня.
29 снежня адбудзецца ланцуг пад лозунгам "За незалежнасць, волю, дабрабыт". Мяркуецца, што ўдзельнікі жывога ланцугу стануць ад плошчы Незалежнасці (каля Галоўпаштамта) да Кастрычніцкай плошчы.
Дата і час: 29 снежня з 15 да 15.30
Акрамя таго, арганізатары кампаніі "Абаронім незалежнасць" прынялі супольную заяву з патрабаваннем вызваліць актывістаў і спыніць рэпрэсіі.
Зачыстка перад пратэстам: Севярынец затрыманы, Талстая — 5 сутак
"Ужо некалькі актывістаў і лідараў, якія адстойваюць незалежнасць Беларусі, знаходзяцца за кратамі. Гэта Я. Афнагель, Д. Урбановіч, М. Вінярскі, затрыманы сёння П. Севярынец, А. Таўстая, многія актывісты — пад пагрозай судовых працэсаў, штрафаў і арыштаў.
Мы, удзельнікі нарады ў падтрымку Незалежнасці, патрабуем спыніць рэпрэсіі і судовы пераслед грамадзян і актывістаў, якія выступаюць за незалежнасць Рэспублікі Беларусь і дзейнічаюць такім чынам у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
Звяртаемся да беларускага народу, заклікаем быць салідарнымі з тымі, хто трапіў пад рэпрэсіі, і падтрымаць іх, далучыўшыся да абароны беларускай незалежнасці ўсімі даступнымі спосабамі!
У нарадзе ўдзельнічалі прадстаўнікі БНФ, АГП, БХД, Руху "За свабоду!", КХП-БНФ, Зяленые, Рух "Разам", БСДП (Г), Народная грамада і іншыя.