Зачыстка перад пратэстам: Севярынец затрыманы, Талстая — 5 сутак
Аб затрыманні Паўла Севярынца ў фэйсбуку паведаміла яго жонка Вольга. АМАП павез палітыка ў Цэнтральны РАУС. Тым часам адбыліся суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся 7 і 8 снежня.
Па іх выніках Алена Талстая атрымала пакаранне ў выглядзе 5 сутак і 50 базавых велічынь па артыкуле 23.34 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Наталля Саматыя атрымала штраф 30 б.в., а айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) — 50 б.в. па тым жа артыкуле. Разгляд спраў адбываўся ў судзе Маскоўскага раёна.
Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак и 50 б.в.
Алена Талстая і Павел Севярынец мелі намер прыняць удзел у прэс-канферэнцыі арганізатараў кампаніі «Абаронім незалежнасць», што адбудзецца сёння на офісе БСДП (Грамада).
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел:
- Алена Анісім
- Анатоль Лябедзька
- Ігар Барысаў
Тэмай стане меркаваная акцыя 29 снежня супраць інтэграцыі Расіі і Беларусі ды Кангрэс за незалежнасць. Удзельнікі абяцаюць агучаць план і маршрут акцыі, распавесці пра асноўнае пасланне, падачу апавяшчэння ў Мінгарвыканкам ды новыя формы акцыі.