Жывых пеўняў пасадзілі ў клеткі ў гомельскай школе і павесілі на ёлку
Жывая елка ў самым прамым сэнсе гэтага слова з'явілася ў сярэдняй школе №1 Гомеля. Фатаграфіі рэдакцыі Гомельскага Зялёнага партала даслалі неабыякавыя чытачы.
![pet.jpg pet.jpg](/img/v1/userfiles/images/pet.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![pet5.jpg pet5.jpg](/img/v1/userfiles/images/pet5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Напярэдадні года вогненнага пеўня, гэтая самая птушка апынулася не ў лепшых умовах. Мабыць, жадаючы дагадзіць вышэйстаячаму кіраўніцтву, у адной са школ Гомеля бедных птушак змясцілі ў вузкія клеткі, зрабіўшы з іх цэлыя экспазіцыі.
![pet1.jpg pet1.jpg](/img/v1/userfiles/images/pet1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тут прадстаўлены пеўні розных парод. Як паведамілі нам чытачы, належаць яны заводчыку-калекцыянеру пародзістых курэй Алене Атрошчанка. Са сваімі гадаванцамі жанчына з'яўлялася ў эфіры канала «Беларусь-4» у перадачы «Добры вечар, Гомель».
У школьным калідоры паставілі больш за дзесяць клетак з птушкамі. З некаторых нават зрабілі экспазіцыі. Але самы апагей чалавечай фантазіі — гэта некалькі маленькіх, вузенькіх клетачак з птушкамі, падвешанымі як цацкі на ёлку. Пад яловымі лапкамі іх нават не асабліва прыкмеціш. Прысутнасць птушак на дрэве выдаюць іх крыкі.
![pet2.jpg pet2.jpg](/img/v1/userfiles/images/pet2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Верагодна, кіраўніцтва школы не асабліва задумвалася пра этыку і гуманізм. На жаль, у нас пакуль няма інфармацыі аб тым, колькі птушкі прабудуць у такім становішчы.
![pet3.jpg pet3.jpg](/img/v1/userfiles/images/pet3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![pet4.jpg pet4.jpg](/img/v1/userfiles/images/pet4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле homel.greenbelarus.info