1 жніўня ў дворыку TNT адбудзецца акустычны канцэрт гурта МУТНАЕВОКА

Усіх, хто завітае 1 жніўня ў дворык знакавага сталічнага клуба TNT, чакае збор песняў гурта самых розных перыядаў.

1_08_tnt_2.png

У акустыцы прагучаць як вядомыя трэкі з альбомаў, так і "кухонны" рэпертуар. Не абыдзецца і без пары "свежакоў". Мутнаевока здаўна вядомы мясцоваму слухачу як гурт, што не толькі ўзрывае электрычнасцю на буйных пляцоўках, але і ладзіць акустыку з лірычным настроем, дзе можна адчуць сябе персанажам песняў, спяваць разам ці задуменна слухаць. Але ў любым выпадку не застацца абыякавым. Дзве гадзіны драйвовага анпладжэту, вершы, проза, поўны кантакт, суцэльная свабода...
Выдатная нагода сустрэць першы дзень апошняга летняга месяца разам з мутнымі!
Паводле прэс-рэліза