velcom Smartfilm пакажа фаварытаў народнага галасавання
Міжнародны фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm 24 студзеня прадставіць шорт-ліст народнага галасавання: у праграме паказу – 10 фільмаў, якія набралі больш за ўсіх галасоў на сайце.
Гэтым жа вечарам на вялікім экране можна будзе ўбачыць першы эпізод новага сезона YouTube-серыяла «Хачу дамоў» Леаніда Пашкоўскага. Каб далучыцца да паказу, неабходна прайсці спецыяльны кінатэст на сайце фестываля да 20 студзеня ўключна.
У гэтым годзе ў конкурснай праграме
Міжнароднага фестываля мабільнага кіно velcom Smartfilm удзельнічае 334 работы
з больш чым 60 краін свету. У барацьбу за прызы фестываля ўступіла 71 работа з
Беларусі, канкурэнцыю ім саставілі відэаэсэ з Англіі, Германіі, Іспаніі,
Італіі, ЗША, Японіі, Францыі. Ёсць і ты, хто прымае ўдзел у фестывалі ўпершыню:
да velcom Smartfilm-2018 далучыліся режысёры з Венгрыі, Венесуэлы, Карэі,
Сірыі, Швейцарыі і ЮАР.
У спіс лепшых на думку гледачоў работ увайшлі дзевяць фільмаў з Беларусі — «Ангел На Рождество», «Вера», «Квартирант», «Эффект Моли», «Терапия», «First day», «В год свиньи», «Я помогу тебе встать» і «Рожденные в тени», а таксама адна работа з Расіі — стужка «Путешествие» пра ўзыходжанне на Эльбрус. Гэтыя фільмы і прадставяць у рамках спецыяльнага паказу для народнага журы, дзе шляхам вочнага галасавання гледачы вызначаць пераможцу.
Акрамя конкурсных работ, у рамках спецыяльнага паказа ўпершыню на вялікім экране будзе прадстаўлена пілотная серыя трэцяга сезона «Хачу дамоў» — дакументальнага YouTube-серыяа беларуса Леаніда Пашкоўскага. Новы эпізод відэадзённікаў прысвечаны Тыбету: у сваім фільме Леанід распавядзе гісторыю рэгіёна, падзеліцца сваімі ўражаннямі ад багацця прыроды і асаблівасцях жыцця, пазнаёміць гледачоў з некаторымі каларытнымі персанажамі, пакажа жыццё качавых пастухоў тыбецкіх якаў і побыт звычайнай тыбецкай гаспадаркі. На YouTube-канале прэзентацыя новага сезона «Хочу домой» адбудзецца ў лютым.
Каб стаць членам народнага журы і трапіць на паказ шорт-ліста, неабходна прайсці кінатэст. Ён уключае ў сябе 10 пытанняў як пра мастацкія фільмы, так і пра стужкі нон-фікшн — адпаведна тэме фестіваля «Заснавана на рэальных падзеях». Вызначыць па кадру з фільма режысёра, выканаўцу галоўнай ролі ці расказаную ў ім сапраўдную гісторыю, адрозніць выдумку ад рэальнасці, назваць героеў фільма, якія існавалі ў рэчаіснасці, — такая задача пад сілу толькі сапраўдным аматарам кіно. У выпадку паспаховага праходжання іспыту з вамі звяжуцца арганізатары, якія і паведамяць дэталі будучага мерапрыемства.
Паралельна народнаму галасаванню сваю адзнаку фільмам-удзельнікам выстаўляюць і члены прафесійнага журы. Хто стане лепшым у кожнай з намінацый, а каму дастануцца спецыяльныя прызы фестіваля – у намінацыях «Лепшы баёпік», «Лепшы сцэнар, заснаваны на рэальных падзеях», а таксама ў партнёрскай намінацыі #seemore ад Huawei, — можна будзе даведацца ў канцы месяца: вынікі velcom Smartfilm-2018 будуць падведзеныя 31 студзеня 2019 года. Усе работы з шорт-ліста фестываля, а таксама некаторыя фільмы-пераможцы мінулых гадоў будуць даступныя для прагляду ў спецыяльным раздзеле відэасэрвісу VOKA.
Васьмы Міжнародны фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm — гэта пляцоўка для рэалізацыі смелых ідэй і незвычайных гісторый у знятым на смартфон караткаметражным кіно. Дэвіз фестываля гэтага года — «Заснавана на рэальных падзеях». Арганізатарамі выступаюць кампанія velcom і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, генеральны партнёр — кампанія Huawei. Сачыць за навінамі фестываля можна на афіцыйным сайце фестываля smartfilm.by.
Паводле прэс-рэлізу