10 інтэлектуалаў выступяць на вялікай канферэнцыі TEDxMinsk

Вялікая лакальная канферэнцыя TEDxMinsk «Абуджэнне розуму» (Awakening of the Mind) пройдзе 30 сакавіка ў Мінску на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

tedxminsk_speakers.jpg


Усе 400 білетаў на канферэнцыю былі прададзены за няпоўныя 4 дні. Але тым, хто не паспеў іх набыць, не трэба адчайвацца – арганізатары будуць весці бясплатную прамую трансляцыю канферэнцыі на youtube-канале TEDxMinsk. Канферэнцыя пройдзе пры падтрымцы генеральнага партнёра – кампаніі velcom.
Канференцыя TEDxMinsk 2019 «Абуджэнне розуму» ў гэтым годзе стане па-сапраўднаму мультытэматычнай і мультымоўнай. У чырвоны круг TED выйдуць як беларускія, так і замежныя інтэлектуалы, гатовыя падзяліцца сваімі ідэямі:
Андрэй Сокал, нейраанатам і неўролаг, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі БДМУ; Анастасія Ліпневіч, беларуска па паходжанні, лепшы малады вучоны па прызнанню Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі, прафесар і дырэктар па развіцці навуковых даследаванняў выкладчыцкага саставу City University of New York; Матвей Сабураў, рэжысёр, кліпмейкер, музыкант і арганізатар фестывалю SPRAVA; Лінор Гаралік, расійска-ізраільская пісьменніца, паэтэса, мастачка, тэарэтык моды; Алекс Крэмер, галава прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь, выпускнік Кембрыджа; Пафнуцій Кузюкян, музыкант аркестра Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь (валторна), ўдзельнік гуртоў «Ляпис Трубецкой» и «Грёзы Пафнутия»; Нікіта Сыскоў, член Mikkeller Running Club, удзельнікі якога сумяшчаюць два супрацьлеглых захапленні: піва і бег; Крысціян Лаке, інжынер па тэлекамунікацыях, тэхнічны дырэктар A1 Telekom Austria Group; Ілля Кухараў, крэатыўны дырэктар getbob agency, куратар і выкладчык блока «Крэатыў» мінскага аддзялення школы крэатыўнага мыслення ИКРА; Ірына Кашпей, эколаг, студэнтка магістратуры Эдынбургскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Біяразнастайнасць, дзікая прырода і здароўе экасістэм».
Са сцэны будуць гучаць тры мовы: беларуская, руская і англійская. Таксама будзе прадугледжаны сурдапераклад.
«У гэтым годзе нам удалося рэалізаваць нашу даўнюю мару: правесці нашу вялікую інтэлектуальную канферэнцыю TEDxMinsk у сакральным месцы – на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра. Мы вельмі спадзяёмся, што госці канферэнцыі будуць уражаны тымі ідэямі, якімі з імі гатовы падзяліцца нашы спікеры.
Галоўнымі тэмамі канферэнцыі, якая ў гэтым годзе атрымала назву «Абуджэнне розуму», стануць псіхалогія, дзікая прырода, нейраанатомія, бег, макраэкономіка, мода, матывацыя, музыка, тэхналогіі, сацыяльныя ініцыятывы. Цалкам упэўнена, што гледачы канферэнцыі TEDxMinsk 2019 атрымаюць моцны зарад інтэлектуальнай энергіі для развіцця ўласных ідэй»
, – адзначыла ліцэнзіят TEDxMinsk Іна Карней.
У гледачоў канферэнцыі будзе магчымасць абмеркаваць усе выступленні ў час перапынкаў, а працягам вечара і прыемным бонусам для ўсіх прысутных стане спектакль «АРТ» – інтэлектуальная камедыя вядомага французскага драматурга Ясміны Рэза ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна на беларускай мове.
У рамках канферэнцыі TEDxMinsk 2019 таксама пройдзе сустрэча ментараў і фіналістаў сацыяльна-адукацыйнага праекта для старшакласнікаў velcom YOUTH. Дзесяць навучэнцаў 10-х и 11-х класаў, якія прадставілі лепшыя праекты, былі адабраны журы і будуць рыхтавацца выступіць на спецыяльнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, якая пройдзе 18 мая. На працягу трох бліжэйшых тыдняў з фіналістамі будуць працаваць ментары TEDxMinsk, вучыць не баяцца выступаць перад вялікай аўдыторыяй, пасля чаго старшакласнікам самім належыць увайсці ў чырвоны круг і расказаць пра свае ідэі, якія гатовы змяніць сусвет.
Асаблівасцю праекта velcom YOUTH, які рэалізуецца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk, з'яўляецца тое, што ўся камунікацыя ад падачы заявак на конкурс да выступлення ў фінале вядзецца на беларускай мове.