1084. На мяжы. Фестываль дакументальнага кіно ў Беларусі можна паглядзець бясплатна

У Беларусі можна паглядзець украінскія фільмы пра культуру і гісторыю Украіны. Гэтыя стужкі ганараваны шэрагам узнагарод і дыпломаў міжнародных фестываляў. А гледачы ва Украіне маюць магчымасць паглядзець фільмы пра Беларусь.

kino_fb_1084.png

Пра што фестываль?

1084 кіламетры — працягласць агульнай мяжы суверэнных Беларусі і Украіны. 1084 кіламетры — гэта лінія на глыбокай ране двух народаў, якую нанеслі 24 лютага.

Арганізатары фестывалю спрабуюць задумацца пра будучыню адносін і бесстаронна абмеркаваць сучаснасць, адносіны простых людзей, а таксама падтрымку беларусамі ўкраінскага народа ў барацьбе з акупантамі, а ўкраінцамі — беларусаў у барацьбе з дыктатурай і тэрорам.

Фестываль складаецца з дзвюх частак: украінскай, у рамках якой жыхарам Украіны афлайн прапаноўваліся фільмы, звязаныя з Беларуссю, і беларускай — анлайн-паказы ўкраінскіх фільмаў пра культуру і гісторыю Украіны, пра гарады і іх жыхароў, якія перажылі акупацыю расійскіх захопнікаў.

Яны будуць даступныя для прагляду з 9 па 18 снежня на партнёрскай пляцоўцы takflix.com 

Фільмы, выбраныя для паказу, адзначаны шэрагам узнагарод і дыпломаў міжнародных фестываляў у ЗША, Грэцыі, Канадзе, Украіне, Францыі, Нідэрландах і іншых краінах свету. Фестываль таксама прадугледжвае сустрэчы з гасцямі фэстывалю і дыскусіі з рэжысёрамі.

Для беларусаў у Беларусі прагляд усіх фільмаў бясплатны — па промакодзе «fest1084».

Гледачам за межамі Беларусі давядзецца набыць квіток або ўвесці прамакод, які дае зніжку 50% на прагляд.

50% ад продажаў білетаў на Takflix ідуць рэжысёрам, частка з якіх цяпер абараняе сваю краіну на вайне.

Як глядзець фільмы?

З 9 да 18 (уключна) снежня з тэрыторыі Беларусі ўсе фільмы праграмы Фестывалю можна паглядзець бясплатна. Усе кінастужкі даступныя 24/7. Фільмы будуць дэманстравацца на ўкраінскай / рускай мовах.

У залежнасці ад фільма будуць даступныя ўкраінскія ці англійскія субцітры. Глядзець фільмы можна на працягу ўсяго фестывалю ў любы зручны момант.

Калі вы не ў Беларусі і набываеце квіток для прагляду, ён дзейнічае 7 дзён.

Як глядзець кіно, калі вы ў Беларусі

Калі вы карыстаецеся VPN, адключыце яго на час прагляду фільма. Бясплатная спасылка працуе толькі для геалакацыі ў Беларусі.

У раздзеле «Беларусь: анлайн» абірайце фільм і націскайце кнопку «глядзець» або «глядзець з Беларусі». Вас перанакіруе на платформу анлайн-кінатэатра «Takflix».

Платформа прапануе зарэгістравацца праз email ці Facebook альбо залагініцца, калі вы зарэгістраваліся раней.

Пасля ўваходу карыстальнікам прапануць купіць квіток або ўвесці промакод. Уводзьце промакод фестывалю «fest1084» — і прыемнага прагляду!

Як глядзець кіно, калі вы не ў Беларусі

У раздзеле «Беларусь: анлайн» абірайце фільм і націскайце кнопку «глядзець». Вас перанакіруе на платформу анлайн-кінатэатра «Takflix».

Пасля ўваходу карыстальнікам прапануюць купіць квіток або ўвесці промакод. Уводзьце промакод «TAKfest1084», які дае зніжку 50% на прагляд, аплачвайце квіток — і прыемнага прагляду!

Сачыць за навінамі фестывалю можна ў Instagram, Facebook, на сайце.

Арганізатар фестывалю: праваабарончая грамадская арганізацыя «Звяно/Ланка».

Партнёр фестывалю: «Takflix» — першы і адзіны анлайн-кінатэатр украінскага кіно.