13 снежня ў межах праекту «URBI ET ORBI» Ігар Герасіменка запрашае на лекцыю «Нацыянальны стыль: Міф ці рэальнасць?»

Дызайн і нацыянальная культура… Наколькі мажліва ў сучаснай Беларусі візуалізаваць «нацыянальнае» з дапамогай дызайну, які па сваім паходжанні небеларускі? У чым гэта «нацыянальнае» сёння? Якія культурныя фактары, акрамя дызайну, уплываюць на фармаванне «нацыянальнага стылю»?



hierasimienka_afisha.jpg

13 снежня (чацвер) Лятучы ўніверсітэт праводзіць у межах цыклу «UrbietOrbi» публічную лекцыю дызыйнера, мастацтвазнаўцы, заснавальніка кафедры дызайну ў Акадэміі Мастацтваў Ігара Якаўлевіча Герасіменкі «Нацыянальны стыль: міф ці рэальнасць?».

Гэта размова пра дызайн у архітэктуры як спосаб праектавання культурнай атмасферы, як сродак ідэнтыфікацыі нацыі, пра дызайн — як культурнапалітычную дзейнасць.

Запрашаем пазнаёміцца з тэзісамі лекцыі, а таксама з асобай лектара — напярэдадні Ігар Якаўлевіч даў інтэрв’ю

Лекцыя адбудзецца ў галерэі «Новы дзень» (вул. Няміга, 36, уваход праз рэстарацыю «NEWMAN). Пачатак а 18.30.

Уваход вольны!

Глядзіце анлайн-трансляцыю лекцыі ТУТ