18 красавіка капэла "Paparaċ" выступіць у мінскім клубе "Графіці"

Капэла PAPARAĊ (ex-PetePaff) 18 красавіка выступіць на сцэне ўтульнага паб-клуба "Графіці" з праграмай "Вясна красна на ўвесь сьвет!!"



paparac.jpg

Капэла PAPARAĊ — адзін з найбольш прыкметных беларускіх калектываў, якія граюць этнічную музыку. За плячыма ў музыкаў шматлікія фестывалі, выступы ў Беларусі і па-за ейнымі межамі.
У капэле грае дзьве траціны гурту N.R.М.: адзін з найлепшых гітарыстаў Беларусі Піт Паўлаў, які апрача N.R.М. працаваў з мноствам калектываў - KRIWI, GARADzKIJA, ды інш. і нязменны бубнач N.R.M. Алезіс Дземідовіч, які разам з Пітам удзельнічаў у знакамітых і знакавых супольных праектах “Народны альбом”, “Святы вечар”, “Я нарадзіўся тут”. У складзе калектыву – вядомы беларускі музыка, пісьменнік і гісторык Яраш Малішэўскі, які таксама браў удзел у шматлікіх беларускіх гуртах. PAPARAĊ — гэта і фантастычная цымбалістка і дзівосная прыгажуня Алеся Шагун
Калектыў прыкметны тым, што заняў сваю, адметную нішу ў беларускай фолк-музыцы. Тут і арыгінальны падыход да матэрыялу — народнага і аўтарскага, і безліч разнастайных, падчас унікальных інструментаў, і не падобны да іншых, больш рокавы падыход да аранжаванняў. https://www.youtube.com/watch?v=Y2Csq6rwPNA
18 красавіка (пятніца) 19.00 паб-клуб "Графіці" (зав.Калініна 16) Квіткі: 90 000 / 110 000 (у дзень) Інфалінія: +375 (29/33/25) 638-44-44 http://vk.com/viasna_paparac https://www.facebook.com/events/658255910896676