21 лютага - Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы. Нагадаем, гэты дзень быў унесены ў спіс памятных дат ЮНЕСКА ў знак павагі і пашаны да людзей, што загінулі ў 50-я гады на тэрыторыі сучаснай Бангладэш, адстойваючы права на дзяржаўнасць сваёй роднай мовы. Фактычна, змаганне за мову прывяло народ Бангладэш да незалежнасці.

Заснаванне гэтай даты ў якасці Міжнароднага дня з’яўляецца сведчаннем таго, што цывілізаваны свет прызнае родную мову кожнага народа як найвялікшую культурную каштоўнасць. А значыць, ёсць разуменне і ўсведамленне таго, што трэба рабіць усё магчымае, каб моўнае аблічча нашай планеты не збяднела.
У нашай краіне моўнае пытанне ніяк нельга лічыць вырашаным. Абвешчанае двухмоўе на справе аказалася ўзаконеным ціскам на беларускую мову. Права на выхаванне і навучанне беларусаў на роднай мове не падмацавана стварэннем сістэмы беларускамоўнай адукацыі як на ўзроўні школы, так і на ўзроўні сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Таму так важна, каб кожны грамадзянін Беларусі ведаў пра Міжнародны дзень роднай мовы, успрымаў нашу нацыянальную каштоўнасць — беларускую мову — як важную складовую частку сусветнай культуры.