26 красавіка ў Мінску адбудзецца спектакль па паэзіі Яўгеніі Янішчыц “Прыпадаю да нябёс…”

26 красавіка а 15.00 ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Траецкае прадмесце, вуліца імя Максіма Багдановіча, 13) адбудзецца спектакль па творчасці паэтэсы Яўгеніі Янішчыц “Прыпадаю да нябёс… Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра "Зьніч", паведаміла старшы навуковы супрацоўнік музея Дар’я Лосева.

У спектаклі ўдзельнічаюць заслужаная артыстка Беларусі Ларыса Горцава, Таццяна Карабкова (скрыпка) і Дар’я Мяцеж (цымбалы).

“Я думала лёсам мне дадзена многа, І многае, праўда, мне лёс падарыў.... Гэтыя радкі належаць паэтэсе, якая змагла выкарыстаць тое, што ёй дадзена. Паэзія стала жыццём Янішчыц, сфарміравала яе як асобу. Вобразы вершаў паэтэсы не адпускаюць чалавека, саграваюць сваім святлом. У вершах паэтка — палеская дзяўчынка, якая вельмі далікатна і пранікнёна малюе кожнае дрэўца, сцяжынку, поле сваёй зямлі. Нездарма яе самую называлі “бярозкай, “кветкай, “палескай ластаўкай. Кожнаму, хто быў знаёмы з Яўгеніяй Янішчыц, яна шчодра пакідала яскравы ўспамін аб сабе, у яе характары змяшчалася шмат супрацьлегласцяў. Яўгенія магла са шчырай весялосцю падтрымаць кампанію, рашыцца на незвычайны ўчынак і нечакана рэзка памяняць настрой, каб застацца... у самоце. Лірыку Янішчыц немагчыма падзяліць на філасофскую ці інтымную — у ёй, акрамя вобразаў прыроды, адкрываюцца глыбокія патаемныя думкі. У кожным творы закладзена душа, не пазначаная ні ў канкрэтным часе, ні ў дакладным месцы, шчыра адкрытая чалавеку... На працягу нядоўгага жыцця ў Яўгеніі Янішчыц выйшла некалькі паэтычных зборнікаў, — адзначыла Лосева.
Паводле яе словаў, у інсцэніроўку пакладзены вершы розных перыядаў Яўгеніі Янішчыц, вобраз якой заўсёды застаецца загадкавым для чытача.
Квіткі на спектакль коштам 20 тысяч рублёў можна прыдбаць па папярэдняй замове па тэлефоне (017) 334-56-21.