30 тыс. чалавек удзельнічалі ва ўрачыстасцях у Будславе (фотарэпартаж)

1-2 ліпеня ў Будславе адбыліся каталіцкія ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай. Удзел у іх, па ацэнцы прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксяндза Юрыя Санько, узялі ў суме каля 30 тыс. чалавек. З іх — каля 3 тыс. пілігрымы, якія прыбылі ў Будслаў пешшу і на роварах.

137736a9_f0ed_49c0_8112_a9fb17dbec8c_w987_s_s.jpg


Найбольшая пілігрымка прыбыла з Маладзечна — больш за 300 чалавек, самая ж даўгая пілігрымка была з Баранавічаў.
Сёлета ўрачыстасці ў Будславе супалі таксама з адзначэннем 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, у сувязі з чым у Беларусь прыбыў Папскі легат, арцыбіскуп Венскі, кардынал Крыстоф Шонбарн. Таксама госцем святкаванняў стаў арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас, сваё віншаванне даслаў і нядаўна прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь ксёндз Габар Пінтэр.
Апроч, рыма- і грэка-каталіцкага духавенства ўдзел ва ўрачыстасцях таксама ўзялі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія перадалі віншаванне ад Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Паўла.
Паводле krynica.info