366 дзён з беларускай гiсторыяй
Пакуль «кожны піша ўласны працяг» беларускай гісторыі сваімі сённяшнімі ўчынкамі і дзеяннямі, кампанія «Будзьма беларусамі!» працягвае тыражаваць гісторыю ў штодзённае жыццё. «Круглы год з беларускай гісторыяй» — пад такой назвай быў выдадзены каляндар на 2014 год паводле аднайменнага анімацыйнага фільма.
Каляндар працягвае добрую традыцыю «беларускае ў простых рэчах». Раней паводле мультфільма грамадскай кампаніяй была выкладзеная для вольнага доступу і выдадзеная лімітаваным
тыражоммаляванка для самых маленькіх беларусаў «Будзьма беларусікамі!». Створаная рэжысёрам стужкі Юліяй Рудзіцкай з пераасэнсаванымі тэкстамі ад Лявона Вольскага, маляванка мела
поспех сярод самай маладой аўдыторыі. І дарослымі гэта было заўважана. Праўда, выклікала гэта і незадаволенасць з іх боку, маўляў, «ну вось, дзеткам маляванку, а нам хоць бы каляндар
які…».
«Пакідаць гэта без увагі — недаравальна, амаль крымінальна. Таму кампанія вырашыла парадаваць дарослых беларусаў якасным паліграфічным выданнем. Дзякуючы яму цягам года штодня
з кожным уладальнікам гэтага календара будуць яскравыя селебрыці беларускай гісторыі, пераасэнсаваныя ў вершах падзеі і непарушна добры настрой», — кажуць стваральнiкi календара.
Адаптацыю кадраў мультфільма для календара зрабіла Юлія Рудзіцкая, а вершы перапісаў пад каляндарны фармат Лявон Вольскі.
Нагадваем, што анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!» стаў прызёрам шматлікіх конкурсаў і сабраў больш за мільён праглядаў на розных сэрвісах. Аўтары ідэі — Юлія
Ляшкевіч і ГКК «Будзьма беларусамі!».
Каляндар можна набыць у кнігарнях Мінска.