Сёння дзень народзінаў святкуе Кася Камоцкая. На яе песнях гатавалася не адно пакаленне беларусаў, таму мы вырашылі скласці адмысловую падборку песень, якія цікава будзе паслухаць як тым, хто даўно знаёмы з творчасцю Касі, так і тым, хто толькі адкрывае для сябе гэты сусвет.
Кася Камоцкая – Мая краіна
Песня на словы Міхала Анемпадыстава стала саўндтрэкам жыцця для многіх беларусаў. Той выпадак, калі супалі і тэкст, і музыка, і выканаўца, і час, калі песня была праспяваная. Пазней песня ўвайшла ў “100 найвялікшых беларускіх песень” па версіі Tuzin.fm.
Кася Камоцкая – Белая лебедзь
Адзін з самых моцных талентаў Касі Камоцкай, на мой погляд, гэта адчуванне беларускай паэзіі. Яна адчувае тое, пра што пісалі паэты яе пакалення, да ліку якіх належыць і аўтар словаў песні “Белая лебедзь” Анатоль Сыс. І потым гэтае сваё адчуванне паэзіі перадавала астатнім беларусам, адкрываючы ім сучасных паэтаў.
Кася Камоцкая – Кантрабандыст
Песня з “Народнага альбома” на словы Міхала Анемпадыстава адкрыла для беларусаў рамантычны сусвет беларускага памежжа. Сюжэты, якія шмат хто бачыў у вестэрнах, паўставалі ў радках песні ў мястэчку Ракаў, што недалёка ад Мінску.
Кася Камоцкая – Чаканне Калядаў
Шмат разоў пераслухваў гэтую песню і з цягам часу адкрываў новыя сэнсы. Для мяне гэтая песня жыццесцвярджальная, пра свята, якое кожны носіць унутры сябе:
Нам даводзілі, хто мы і што мы,
Нас вучылі выконваць загады,
Нам казалі, ды мы не чулі –
Мы ўпотай чакалі Калядаў.
Кася Камоцкая – Божа, забяры маё жыццё
Кранальная песня на словы Адама Глобуса. Яшчэ адзін са шматлікіх талентаў Касі Камоцкай – гэта здольнасць нікога не пакідаць абыякавым. Няма сумневаў, што Кася Камоцкая прапускае радкі песні праз сябе, што гэта не штучнае выкананне.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!