500-годдзе бітвы пад Оршай адзначаць канцэртам у Фарным касцёле
8 верасня ў 19.00 у Фарным касцёле заспяваюць хоры з Беларусі, Літвы і Польшчы. З беларускага боку выступіць хор «Унія».
Вялікі канцэрт запланаваны з нагоды 500-годдзя перамогі ВКЛ над Вялікім княствам Маскоўскім у бітве пад Оршай, паведаміў консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне Веслаў Раманоўскі.
Перад канцэртам у Фарным касцёле адбудзецца імша на лацінскай мове.
Уваход на мерапрыемства вольны.
Арганізатары: Генеральнае консульства Польшчы і Генеральнае консульства Літвы ў Гродне.
t-styl.info