А што нам гэтыя косці

Падчас раскопак ва ўнутраным дворыку кляштара бернардынцаў у  Мінску  знайшлі рэшткі людзей.



“Хутчэй за ўсё, гэта пахаванні тытулаванага духавенства, — мяркуе спадарыня Станіслава, верніца, якая рэгулярна прыходзіць на малітву да касцёла Святога Язэпа і служыць пры адным з
мінскіх касцёлаў. — Пра косці мне сказалі самі будаўнікі. Адзін маладзенькі ў мяне пытаецца: “Бабуля, я як капаў, дык рыдлёўкай выпадкова адзін чэрап праламаў. Гэта страшны
грэх?

Падчас раскопак ва ўнутраным дворыку кляштара бернардынцаў у  Мінску  знайшлі рэшткі людзей.

“Хутчэй за ўсё, гэта пахаванні тытулаванага духавенства, — мяркуе спадарыня Станіслава, верніца, якая рэгулярна прыходзіць на малітву да касцёла Святога Язэпа і служыць пры адным з мінскіх касцёлаў. — Пра косці мне сказалі самі будаўнікі. Адзін маладзенькі ў мяне пытаецца: “Бабуля, я як капаў, дык рыдлёўкай выпадкова адзін чэрап праламаў. Гэта страшны грэх?

— Унутры самога дворыка знайшлі не так і шмат касцей, больш — вунь там, — рукой указвае на адгароджанае месца па вуліцы Герцэна сталы вартаўнік. Агулам — рэшткі 51 чалавека. Косці і чарапы забралі археолагі. А што нам гэтыя косці? Зараз імі толькі ў футбол гуляць.

— Маліцца за іх трэба.

— Я сваё ўжо адмаліўся...

Жанчына просіць вартаўніка пусціць нас паглядзець на разрытыя магілы. Стары доўга адпіраецца, але, пераадолеўшы страх перад прарабам Мішкам (“Прыб’е ж, калі даведаецца!), вядзе нас у кляштар. Акуратна спускаемся па высокіх прыступках, мінаем прыгожыя скляпенні.

— Вось тут, — шэпча нам стары вартаўнік і адчыняе дзверы…

З таго боку на нас пытальна паглядае шыракаплечы мужчына год трыццаці.

— Мішка, Мішка! Дазволь! На экскурсію вяду, — умольваючы лямантуе вартаўнік. 

— Сынок, мы толькі памолімся за рэшткі, — просіць Станіслава.

— Гэта не храм! Прэч! — гаркае прараб.

Ужо за брамай кляштара мы чуем крыкі “Мішкі:

— Якая экскурсія!.. (далей — не для друку).

— Мужчына, вы ў святым месцы, што вы гаворыце?

— Прэч, каму я сказаў!

Станіслава распавяла, што вернікі наведалі Тадэвуша Кандрусевіча і расказалі яму пра гэтыя  знаходкі. Ён адказаў, што
будзе ўсё высвятляць.

Таццяна ШАПУЦЬКА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: