Абвешчана супольная польска-беларуская літаратурная прэмія
Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь,Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць пра заснаванне літаратурнай прэміі за найлепшую
кнігу прозы на беларускай мове, выдадзеную ў 2011 годзе. Прэмія носіць імя Ежы Гедройца. Раней прэмія, прысвечаная гэтаму дзеячу культуры, уручалася Польскім інстытутам у Мінску журналістам ды
публіцыстам, але з 2012 года ёй вырашана надаць выключна літаратурны фармат.
Мэты прэміі
Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь,Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць пра заснаванне літаратурнай прэміі за найлепшую
кнігу прозы на беларускай мове, выдадзеную ў 2011 годзе. Прэмія носіць імя Ежы Гедройца. Раней прэмія, прысвечаная гэтаму дзеячу культуры, уручалася Польскім інстытутам у Мінску журналістам ды
публіцыстам, але з 2012 года ёй вырашана надаць выключна літаратурны фармат.
Мэты прэміі
- ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc) (1906–2000) – публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопісу «Kultura»
на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
- паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
- папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы
- падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень
Умовы прэміі
Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах “мастацкая
проза, “эсэістыка (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках). Намінаванне пройдзе ў тры этапы. Напачатку 2012 года будзе абвешчаны
лонг-ліст прэміі (12 пазіцыяў). Напачатку лютага будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазіцыяў). Абвяшчэнне і ўшанаванье пераможцы(-аў) адбудзецца 3 сакавіка 2012 года, у Міжнародны дзень пісьменніка.
Сярод узнагародаў – магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.
Права прапаноўваць кнігі для ўключэння ў лонг-ліст прэміі маюць: сябры журы, дырэктары выдавецтваў, кіраўнікі творчых суполак і пісьменніцкіх арганізацыяў і (у перспектыве) лаўрэаты прэміі папярэдніх
гадоў. Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна даслаць або перадаць у сядзібу Беларускага ПЭН-Цэнтру падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 5 асобнікаў намінаванай кнігі.
Журы прэміі
БЕЛАРУСЬ:
Барыс Пятровіч – празаік, намеснік старшыні Саюзу беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў
Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру
Уладзімір Арлоў – паэт, празаік
Валянцін Акудовіч – філосаф
Людміла Рублеўская – паэт, празаік, літаратурны крытык
Маргарыта Аляшкевіч – літаратурны крытык
ПОЛЬШЧА
Адам Паморскі, перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу
Пётр Казакевіч – дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску
Лешак Шарэпка – Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (ганаровы старшыня журы)
Кантакты для падачы заявак
Паштовы адрас: 220050 Мінск, а/с 218.
Адрас сядзібы Беларускага ПЭН-Цэнтру г.Мінск, вул. Залатая горка 2-101.
ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК
Журы працуе з канца лістапада 2011 годf. На сёння разгледжана больш за дваццаць кніжных пазіцыяў. Аднак у ахвочых яшчэ ёсць магчымасць падаць заяўку да 10 студзеня 2012 года.
Даведкі па пытаннях вылучэння: (017)2881461 (з 9:00 да 16:00 па буднях) e-mail:pen@vessobel.by