Абвешчаны імёны ўладальнікаў узнагарод ад Experty.by
У мінскім клубе ТNТ 11 красавіка ўганаравалі пераможцаў 10-х штогадовых узнагарод ад Experty.by
![30176891_1678976158838835_45751464_o_logo.jpg 30176891_1678976158838835_45751464_o_logo.jpg](/img/v1/images/30176891_1678976158838835_45751464_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Альбомам году стаў «Колер, якога няма» гурта Tonqixod. Ён жа стаў лепшым рок-альбомам, лепшым беларускамоўным, узяў прызы ад штатных экспертаў Experty.by і вялікага журы з 17 беларускіх музычных журналістаў і блогераў. Прызам для гурта стала рэкламна-інфармацыйная падтрымка канцэрта ад генеральнага партнёра – брэнда Finlandia і ад фонда «Вяртанне». Выступ павінны адбыцца да 1 чэрвеня 2018 года. Гурт, праўда, так і не сказаў дакладна, ці дась той канцэрт.
![30176809_1678978468838604_116806716_o_logo.jpg 30176809_1678978468838604_116806716_o_logo.jpg](/img/v1/images/30176809_1678978468838604_116806716_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За год штатныя эксперты паслухалі 240 беларускіх альбомаў (160 гадзін музыкі), выдадзеных у 2017-м. 33 з іх былі адрэцэнзаваныя і патрапілі на ацэнку ўсяго складу журы. З іх 10 беларускамоўных, 11 рускамоўных.
— Карцінка атрымалася стракатай і гэта добра, — адзначае кіраўнік праекта Experty.by Зміцер Безкаравайны.
![30180137_1678978425505275_998189095_n_logo.jpg 30180137_1678978425505275_998189095_n_logo.jpg](/img/v1/images/30180137_1678978425505275_998189095_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Узнагароды былі ўручаныя яшчэ ў шэрагу намінацый:
«Лепшы дебютны альбом» і «Лепшы фолк-альбом» — гурт Ulyanica «Вясна
«Лепшы электронны альбом»: Аня Жданава «Appetiizer»,Прыз народных экспертаў: Zero-85 «Turriptopsis Nutricula», «Лепшы поп-альбом» і прыз замежных экспертаў атрымаў гурт ЛСП з «Tragic City».
![30768030_1678978258838625_1591590883_o_logo.jpg 30768030_1678978258838625_1591590883_o_logo.jpg](/img/v1/images/30768030_1678978258838625_1591590883_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У замежным журы працавала 5 крытыкаў – прадстаўнікоў медыя-рэсурсаў краін, з якімі мяжуе Беларусь: Аляксей Горбаш (The Flow, Расія), Максім Сярдзюк (Muzmapa, Украіна), Ян Блашчак (Polityka, Польшча), Ілмарс Шлапіньш (Satori, Латвія), Эмілія Вісацкайтэ (15min, Літва).
![30176652_1678978312171953_1502661710_o_logo.jpg 30176652_1678978312171953_1502661710_o_logo.jpg](/img/v1/images/30176652_1678978312171953_1502661710_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах экспертаў, 2017-ы вызначыўся шэрагам асаблівасцей. Узрасла колькасць альбомаў на 9 трэкаў, бо да допіса ва Укантакце можна прымацаваць 9 дарожак +вокладку.
Сяргей Будкін назваў 2017-ы годам вяртанняў і запозненных дэбютаў. Зміцер Падбярэзскі адзначыў, што менавіта фальклор дае магчымасць найбольш паспяховых музычных эксперыментаў. На яго думку, 2017-ы стаў самым правальным годам за ўсе 10, што існуе прэмія Experty.by. "Новае пакаленне прыходзіць з уласнай музыкай, якая мяне не кранае ні ў станоўчым, ні ў адмоўным сэнсе".
![30176964_1678978138838637_342878478_o_logo.jpg 30176964_1678978138838637_342878478_o_logo.jpg](/img/v1/images/30176964_1678978138838637_342878478_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Партал Experty.by спыняе працу, але ж наперадзе нас чакае нешта яшчэ цікавейшае.
![30176466_1678978522171932_1710427226_o_logo.jpg 30176466_1678978522171932_1710427226_o_logo.jpg](/img/v1/images/30176466_1678978522171932_1710427226_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)