Абвешчаны поўны спіс прэтэндэнтаў на прэмію Гедройца
Два папярэднія гады на прэмію Гедройца былі вылучаны, адпаведна, 21 і 43 кнігі. Сёлета ў поўны спіс увайшлі 45 выданняў, якія прэтэндуюць на перамогу.
Сярод верагодных прэтэндэнтаў на перамогу –
Апроч таго, сярод прэтэндэнтаў – творы двух былых палітвязняў. Зміцер Дашкевіч прадстаўлены творам «Чарвяк», Павел Севярынец – зборнікам «Беларуская
глыбыня».
У спіс традыцыйна трапілі кнігі, якія цяжка аднесці да мастацкай літаратуры і толькі часткова можна назваць эсэістыкай.
Большасць кніг прадстаўленыя ў папяровай версіі, толькі пяць – у электроннай.
Столькі ж кніг надрукавана па-за межамі Мінска (дзве – у Гродна, па адной у Вільні, Полацку і Празе).
Астатнія выйшлі ў сталічных выдавецтвах. Сярод лідараў «Мастацкая літаратура», дзе выйшлі кнігі 14 аўтараў. На другім «Логвінаў» – 9. На трэцім
– «Галіяфы» і «Кнігазбор» – 3.
Нашумелыя «Час second-hand» Святланы Алексіевіч і «Сфагнум» Віктара Марціновіча.
Бо спярша былі створаны па-расейску, а ўжо потым перакладзеныя на беларускую мову. Зрэшты, новы раман Марціновіча «Мова», выхад якога запланаваны на восень 2014 года, можа
стаць адным з фаварытаў ужо наступнага конкурса.
На перамогу таксама не змогуць прэтэндаваць кнігі Барыса Пятровіча «Спакушэнне» і «Спачатку была цемра». Бо іх аўтар уваходзіць у склад журы.
Наступным этапам прэміі стане абвяшчэнне доўгага спісу (лонг-ліста), у які трапяць 12 кніг. Ён будзе абвешчаны не пазней за 31 сакавіка.