Ад Беларусі на Еўрабачанне паедуць Uzari & Maimuna

Ад Беларусі на Еўрабачанне паедуць Uzari & Maimuna.



uzari_maiuna_zam.jpg

Сёлета прадстаўніка Беларусі выбіралі па новай схеме: 7 галасоў ад журы і толькі 1 ад гледачоў, якія галасавалі з дапамогай смс-паведамленняў і тэлефанаванняў. Гэта зводзіць уплыў гледачоў на вынік амаль да нуля.

Гледачы паставілі на першае месца вясёлую песню брэсцкага гурту Muzzart.

Пераможцы на 10 балаў апярэдзілі Настассю Малашкевіч, якая заняла другое месца. Гюнэш стала трэцяй. «Мілкі» Аляксандра Рыбака — толькі чацвёртыя.

Усяго ў нацыянальным фінале бралі ўдзел 15 выканаўцаў: Napoli, Дзяніс Ліс, Дарыя, Гюнэш, Яня Буцкевіч і гурт Muzzart, Валерыя Садоўская, Rostany, Жанет, Аляксей Грос, група Miлki, Uzari & Maimuna, гурт «Беатрыс», Віталь Варанко, Настасся Малашкевіч і Tasha ODI.

Спачатку арганізатары агучылі вынікі народнага галасавання, згодна з якім выканаўцам расставілі балы ад 3 да 12. У выніку на першае месца выйшаў брэсцкі гурт Muzzart, на другое — Miлki, трэцяе — Uzari & Maimuna. Вось песня Muzzart:

Вынікі глядацкага галасавання:

1. Muzzart

2. Miлki

3. Uzari & Maimuna

4. Napoli

5. Беатрыс

6. Аляксей Грос

7. Анастасія Малашкевіч

8. Gunesh

9. Дзяніс Ліс

10. Tasha ODI

11. Валерыя Садоўская

12. Жанет

13. Дарыя

14. Rostany

15. Віталь Варанко

Далей 7 сябраў журы, імёны якіх былі агучаныя толькі перад пачаткам фіналу, выстаўлялі выканаўцам свае 10 ацэнак.

У выніку Uzari & Maimuna, набраўшы 76 балаў, занялі першае месца. Трое сябраў журы паставілі будучым пераможцам найвышэйшую адзнаку, адзін ацаніў выступ дуэта на 10, двое — на 8, яшчэ адзін — на 6 балаў.

Выніковае галасаванне выглядае наступным чынам:

1. Uzari & Maimuna — 76

2. Анастасія Малашкевіч — 66

3. Gunesh — 62

4. Miлki — 47

5. Аляксей Грос — 45

6. Napoli — 36

7. Muzzart — 30

8. Валерыя Садоўская — 28

9. Дзяніс Ліс — 19

10. Беатрыс — 16

11. Дарыя — 14

12. Tasha ODI — 10

13. Rostany — 9

14. Жанет — 5

15. Віталь Варанко — 1

Адзначым, што Uzari ужо браў удзел у адборачных турах. Але далей фіналу раней прайсці не атрымлівалася.

Фінал Еўрабачання-2015 пройдзе 23 траўня ў Вене. Паўфіналы адбудуцца 19 і 21мая.

nn.by