Адам Глобус і Павал Касцюкевіч у Віцебску — 12 мая

12 мая ў 18.30 на Арт-базе vitebsk4me (вул. Кастрычніцкая,13, у арку направа) пройдзе чарговая імпрэза з серыі «Сустрэчы з Гедройцам», што ладзяцца Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча.



najlepshie_pismenniki.jpg

На адведзіны ў Віцебск прыедуць Адам Глобус і Павал Касцюкевіч.
Адам Глобус — пісьменнік, мастак, выдавец. У 2013-м яго кніга «Сказы» была адзначаная ІІІ прэміяй, а сёлета Адам Глобус уваходзіць у склад журы Прэміі імя Ежы Гедройца.
Павал Касцюкевіч — празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, які ў сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца. Літаратар прадставіць чытачам кнігі апавяданняў «Душпастырскія спатканні для дачнікаў» і «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».
Вядзе вечарыну паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
Уваход вольны!