Адкрыццё фестывалю «Лятучы Стол Караткевіча» — 6 лістапада
Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і кнігарня «логвінаЎ» запрашаюць на зусім неафіцыйнае, але, тым не менш, урачыстае адкрыццё фестывалю «Лятучы Стол Караткевіча».
Стол, за якім Уладзімір Караткевіч напісаў «Каласы пад сярпом тваім» і «Чорны замак Альшанскі»
Пра свайго Караткевіча раскажуць (і, можа, заспяваюць):
Адам Глобус
Уладзімір Арлоў
Кася Камоцкая
Анатоль Івашчанка
Антон Рудак
Чакаюцца нечаканыя госці.
6 лістапада, кнігарня логвінаЎ (Мінск, Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й. Уваход — вольны
Кнігарні «логвінаЎ» падарылі легендарны пісьмовы стол, за якім Уладзімір Караткевіч напісаў «Каласы пад сярпом тваім» і»Чорны замак
Альшанскі». І гэта – выдатная нагода для літаратурнага фестывалю!
Цэлы лістапад раз на тыдзень у кнігарні «логвінаЎ» і галерэі Ў будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і мастацкія імпрэзы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу, з удзелам
паэтаў, спевакоў і мастакоў. На кожнай імпрэзе фестывалю самых актыўных чакаюць «лятучыя» прэзенты ад кампаніі «Будзьма беларусамі!».