Адкрыццё Oktoberfest’а: новае і вядомае ад Trubetskoy, Pawa i N.R.M.

У першы музычны дзень Oktoberfest’а ў Камарова 25 верасня гурт N.R.M. выйдзе на сцэну з новым музыкам, Trubetskoy сыграе мікс з сваіх найлепшых гітоў, а Pawa рыхтуе адмысловы сэт «пад піва».



pawa.jpg

Oktoberfest у загарадным комплексе «Камарова», што ў 5 кіламетрах ад Мінску, стартуе ўвечары 25 верасня — апошнія дні бабінага лета. На адкрыцці выступяць гурты Trubetskoy, Pawa i  N.R.M.

«Наш выступ будзе адметным хаця бы таму, што з намі будзе граць новы гітарыст, а гэта татальна паўплывае на нашу музыку. Гэта запрошаны чалавек, імя якога мы пакуль публічна не абвяшчаем», — кажа франтмэн N.R.M. Піт Паўлаў. Яго гурт сыграе 25 верасня праграму, куды ўвойдуць як песні з апошняга альбому «Д.П.Б.Ч», так і галоўная баявікі. «Вядома ж, нішто не параўнаецца з “Трыма чарапахамі”, але мы актыўна граем новыя песні, якія прымаюць не горш за даўнія хіты. Утварыўся такі маналіт старога і новага, так што чакайце моцнага канцэрту», — абяцае музыка.

Гурт Pawa сваю сэт-ліст рыхтуе з уліку спецыфікі мерапрыемства. «Мы дамо праграму “пад піва”: забойныя танцы для дзевак, каб скокалі вышэй за столю, а хлапцы кубкамі адбівалі рытм па сталах і расплёсківалі соладавы напой. Будуць бязглуздыя і вясёлыя нумары, брутальныя і хаератрасныя. Будзе шмат танцаў, спеваў і дуды», — кажа лідар каманды Юрась Панкевіч. У трэк-ліст гурта ўвойдуць фірмовыя канцэртныя нумары  «Тарантэла», «Кракавяк», «Зайграй жа дударочку» ды іншыя, у тым ліку з апошняга альбому гурта «Жыта». 

Гурт Trubetskoy таксама робіць стаўку ў Камарова на самыя пазнавальныя канцэртныя нумары. «Будзе тое, што нашы слухачы пачулі і палюбілі — частка старога, частка новага матэрыялу», — кажа прадусар гурту Яўген Калмыкоў. Каманда на чале з Паўлам Булатнікавым толькі вызначылася з назвай свайго дэбютнага альбому «Magister Bibendi!», які складаецца выключна з новага матэрыялу. Але да рэлізу дыску, запланаванага на кастрычнік, гурт яшчэ ўключае ў праграму хіты з рэпертуару гурту «Ляпіс Трубяцкі». Дарэчы, з Oktoberfest у Камарова Trubetskoy едзе на падобнае мерапрыемства з такой жа назвай у Кіеў.

Акром музычнай праграмы падчас Oktoberfest’а на тэрыторыі комплексу «Камарова» плануецца багата забаваў і конкурсаў: бірпонг, перацягванне канату, бойка падушкамі, армрэстлінг, валейбол усляпую, гонкі з півам ды іншыя зоны актыўнасці. Гасцей чакае багаты выбар піва і адмысловыя прапановы закусак у найлепшых традыцыях Oktoberfest’а.

Пачатак забаўляльнай праграмы — у 16.00, канцэрт пачнецца ў 18.00. Вядучым канцэрту будзе Ўсевалад Сцебурака.

mail.google.com__mail_u_2__6d0a250748bb4ac65800907030ab9f58.html


mail.google.com__mail_u_2__524e8ad9e7757cfb21b5f371121e9d0e.html



НАБЫЦЬ КВІТОК НА КАНЦЭРТ 25 ВЕРАСНЯ — http://www.kvitki.by/ru/event/28484

Прыязджаць у Камарова (5 км. ад МКАД па Слуцкай шашы) можна на ўласным транспарце — схема праезда. Таксама для гледачоў арганізаваныя бясплатныя маршрутныя таксі з д/с Дружная-Камарова, Камарова — д/с Дружная  з 15.30 да 0.00.

Квіткі ў папярэднім продажы можна набыць праз Kvitki.by: на канцэрт 25 верасня папярэдні кошт 200 000 руб. (з улікам камісіі аператара), на ўваходзе — 250 000 руб. Даступныя таксама абанементы для тых, хто хоча наведаць ад двух да пяці канцэртаў, запланаваных па пятніцах і суботах да 10 кастрычніка — выходзіць значна танней.  

Інфалінія: +375 29 676-81-95. Браніраванне столікаў на канцэрт  — +375 44 538-89-88. Па пытаннях супрацоўніцтва — +375 29 690-89-79.

Падрабязнасці можна дазнацца ў афіцыйных суполках УКантакце http://vk.com/oktoberfestkamarova2015  і Facebook https://www.facebook.com/events/1644338052474039/
Паводле прэс-службы "Будзьма беларусамі!"