Адліга адмяняецца: Вайцюшкевічу забаранілі дазволены канцэрт у Мінску
Канцэрт гурту WZ-orkiestra нечакана адменены пасля таго, як яго правядзенне было ўзгодненае з уладамі і пачаты продаж квіткоў.
Услед за канцэртамі праектаў Сяргея Міхалка і «Народнага альбому» гастрольнае пасведчаньне атрымалі арганізатары канцэрту Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra. Мерапрыемства планавалася правесьці 8 студзеня ў мінскай канцэртнай залі «Атлант». Рэкламная кампанія і продаж квіткоў стартавалі на мінулым тыдні. Сам выканаўца быў настроены аптымістычна і выказваў спадзёў, што гэтая адліга ўсур’ёз і надоўга. WZ-orkiestra рыхтавалі вялікую праграму, куды меліся ўвайсці найлепшыя песні Зьмітра — ад альбому «Цацачная крама» да «Каметы» — дыску, які быў прызнаны альбомам месяца на Tuzin.fm у лістападзе.
Аднак, 7 снежня продаж квіткоў быў спынены, а ў афішы зьявілася пазнака «Адмена». Арганізатар канцэрту Вячаслаў Гулевіч паведаміў, што ім было нечакана адмоўлена ў арэндзе пляцоўкі, нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць і наяўнасць гастрольнага пасведчаньня. Як патлумачылі ў дырэкцыі КЗ «Атлант» у іх з'явіліся непераадольныя перашкоды — завод «Атлант» сыходзіць на зімовыя вакацыі, ажно да 16 студзеня 2017 году, таму абслужыць гэтае мерапрыемства не ўяўляецца магчымым.
Ад 2010 году Зміцер Вайцюшкевіч пазбаўлены магчымасці легальна выступаць на Радзіме. Яго канцэрты па ўсёй Беларусі зрываюцца з розных прычынаў.
Паводле tuzin.fm