Адменены выступ гурта "Ляпис Трубецкой" у Ніжнім Ноўгарадзе
Ён мусіў адбыцца 24 траўня на фэсце "Next Generation". Пра гэта беларускі гурт паінфармаваў на сваім афіцыйным сайце.

Фота — lyapis.com
У паведамленні гаворыцца, што выступ адменены "па незалежных ад гурта і арганізатараў прычынах".
На фэсце ў Ніжнім Ноўгарадзе маюць выступіць амерыканскія гурты Korn і Soulfly, а таксама расійскія "Кипелов" ды іншыя.
Нагадаем, што гэта не першы выпадак, калі канцэрты гурта адмяняюцца на тэрыторыі Расіі. За вясну ўжо былі адмененыя выступы "Ляпісаў" у Пскове і Цюмені. Гэта адбылося пасля таго, як фронтмэн гурта Сяргей Міхалок выступіў на Еўрамайдане.