Айцішнік сабраў 177 бясплатных аўдыёкніг па-беларуску на адным сайце
- Культура
- 30-10-2019
Вэб-дызайнэр з Мінска Аляксей Чарнякевіч, аўтар «Мапы станаўлення Беларусі», сабраў на адной старонцы ўсе аўдыёкнігі на беларускай мове, якія ёсць у інтэрнэце. Іх можна спампаваць бясплатна.
Я напісаў электронны ліст у міністэрства з прапановай паўнавартасна аформіць такі рэліз (як самі аўдыякніжкі, так і старонку, дзе іх можна спампаваць). Але, напэўна, ліст недзе згубіўся ці я быў недастаткова настойлівы.
Амаль адразу быў план «Б» — няпрошаны партызанскі сайт-навігатар са спісам аўдыякніг, спасылкі з якога проста вялі б на пэўныя файлы гэтай самай папкі на Google Drive. Я так і паступіў. І пашырыў першапачатковую ідэю да спісу аўдыякніжак на беларускай мове, якія ёсць у байнэце (і не схаваныя за rar-архівы, смс і рэгістрацыі).
Такім чынам проста цяпер у індэксе ёсць 177 кніжак. Спіс з часам будзе папаўняцца», — напісаў Аляксей Чаранкевіч на фэйсбуку.
Акрамя запісаў Мінінфарма, ёсць спасылкі на аўдыякнігі з knihi.by і «Радыё Свабоды». Сайт-навігатар не захоўвае у сябе файлы, таму не парушае аўтарскіх правоў.
«Мне падабаецца рабіць некамерцыйныя рэчы па-за працай. Звычайна ідэя ідзе ад праблемы. Ну і тэма беларускай культуры для мяне неабыякавая. Вось і атрымліваюцца такія праекты на стыку дызайну і беларускай культуры. Хочацца выкарыстоўваць тое, што ўмееш, у карысных мэтах», — патлумачыў «Нашай Ніве» ІТ-дызайнер.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
