Akute дадуць вялікі канцэрт у Мінску

3 лістапада гурт Akute зайграе вялікі сольны канцэрт у клубе Re:public. У межах канцэрту музыкі выканаюць лепшыя песні з альбомаў «Дзевачкі і космас» (2011) і «Не існуе» (2012). Таксама гледачоў чакае прэм’ера як мінімум адной новай песні і іншыя сюрпрызы.
 



a822554e5403b1d370db84cfbc530503.jpg

— Можна сказаць, што гэта вялікі справаздачны канцэрт. Будзем намагацца, каб прагучала не горш, чым на Placebo. Рыхтуем візуальны шэраг, разважаем над праграмай і актыўна рэпетуем, — распавёў вакаліст і гітарыст гурта Стас Мытнік.
Адчыніць канцэрт мінскі гурт Avias, які ў верасні выдаў міні-альбом «Смецце».
●    Akute "Не існуе" (альбом) — http://soundcloud.com/akute/sets/nie-isnuje/
●    Akute "Кроў бы вада" (live video) — http://youtu.be/EOWj3QvtLvY
3 лістапада — клуб Re:Public — 19.00
AKUTE — ВЯЛІКІ СОЛЬНЫ КАНЦЭРТ
Адмысловы госць — гурт Avias
Квіткі: 50 тысяч (першыя 100), 60 тысяч (далей), 70 тысяч (у дзень канцэрту), 80 тысяч (столік).
Продаж: у касах клуба, пераход пл. Я.Коласа, ГЦ “Купалаўскі (месца 19), ГЦ “Рыга (месца 18) і ў распаўсюднікаў.
Даведка: (029) 649 08 88