Алег Трусаў: У гісторыі ўсё заўжды паўтараецца
Люблінская ўнія 1569 года і цяперашняя Дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Як нашым продкам удалося пазбегнуць анексіі ў XVI стагоддзі?

Гісторык Алег Трусаў распавёў:
— Са слязьмі нашы магнаты унію падпісалі. А навязалі вельмі кабальныя ўмовы: будзем мець агульны сойм. Усё нагадвае сённяшнюю Саюзную дзяржаву. Адзін да аднаго. У гісторыі ўсё заўжды паўтараецца. Усё ў нас будзе разам, будуць у нас агульныя грошы, адзін кароль, ён жа вялікі князь. Вялікае княстава Літоўскае няхай фармальна будзе, але войска забіраем. І нашыя магнаты мусілі падпісаць, бо вайна ідзе.
Люблінская унія была падпісана 1 ліпеня 1569 года. Яе падпісанне нашым бокам было прыспешана цяжкім становішчам ВКЛ у Лівонскай вайне.