Алесь Каленчыц і Вера Саламонік: галасы новай генерацыі (відэа)

Падлеткі Вера і Алесь вывучаюць спеўную традыцыю ўжо больш 5 год. Яны запісалі відэаверсію вядомай беларусам палесскай балады "Туман". На Фейсбуку яна мае ўжо больш за 1500 праглядаў!

 
Беларуская фолк спявачка і кампазітар Ірэна Катвіцкая, якая апякуецца Алесем і Верай, распавяла, што дуэт ужо прыцягвае ўвагу з іншых краін да нашай спадчыны, на міжнародных конкурсах ў Польшчы, Літве, Балгарыі і Беларусі іх спевы адзначаны дыпломамі Лаурэатаў 1 ступені. 
Запіс ў студыі прайшоў па сцэнарыю канцэртнага лайва.
Дарэчы, Алесь Каленчыц і Вера Саламонік запісалі яшчэ адно відэа — прыгожую баладу з Міншчыны. Днямі яно мусіць з'явіцца ў Сеціве.