Алесь Марачкін запрашае ў «Іншасьвет»

У галерэі кнігарні «Галіяфы» будуць прадстаўлены каля 20 твораў жывапісу памерам 60х150. Мастак абраў фармат традыцыйных беларускіх ручнікоў, якія экспануюцца па вертыкалі.

poster_mara.jpg



У кнігарні «Галіяфы» 23 красавіка адкрыецца выстава жывапісу Алеся Марачкіна (Алесь Маra). Працы прадстаўляюць сабой бессюжэтныя кампазіцыі з арнаментальнымі абстрактнымі вобразамі.

 

Апроч усяго, на час адкрыцця на мальберце мастака будуць дэманстравацца творы “сац-арта” ўжо вядомыя гледачу і невядомыя.

 

Марачкін Алесь (псеўданім: Алесь Мara; 30.03.1940) — мастак, жывапісец і графік, актыўны ўдзельнік руху мастацкае апазіцыі ў 1970–1980-я, адзін з арганізатараў неафіцыйных выставаў і акцыяў. Адзін з заснавальнікаў БНФ.

 

Працуе пераважна ў станкавым жывапісе ў жанрах партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа і нацюрморта. Тэматыка яго твораў прысвечана гістарычным падзеям мінулага і сучаснасці, раскрывае багацце духоўнай культуры беларускага народа. Для ранніх твораў характэрны рэалістычная манера адлюстравання ў спалучэнні з аб'ёмна-пластычным, рэльефным пісьмом і сімволіка-алегарычнымі матывамі. 3 1990 творы набываюць характар фармалістычных кампазіцый з камбінаванай манерай выканання і ўмоўнай перадачай аб'ёму.

 

Кнігарня «Галіяфы», вул. Старавіленская, 6 (Траецкае прадмесце).

 

Адкрыццё 23 красавіка (субота) а 16-й гадзіне.

 

Выставу можна будзе наведаць да 1 траўня 2016 года.

 

Уваход вольны. Сардэчна запрашаем!

 

Тэлефон для даведак: +375-17-237-75-27