Алег Хаменка запрашае ўсіх на калядны карнавал (відэа)
Алег Хаменка ўзнагародзіць за найлепшы карнавальны касцюм. Лідар гурта “Палац” задумаў зрабіць канцэрт-карнавал.
“Традыцыя каляднага карнавалу.., на жаль захавалася ў Беларусі толькі ў вясковым асяроддзі. Відавочна, што гэтую традыцыю трэба адраджаць. І адраджаць у сучасных, гарадскіх, клубных умовах”, — упэўнены музыка:
— Менавіта гэта мы і будзем рабіць 6-га студзеня ў клубе Re:Public на нашым сольным канцэрце пры падтрымцы нашых сяброў. Я запрашаю ўсіх замаскіраваных і святочна апранутых, бо будуць святочныя ўзнагароды за лепшыя касцюмы.
За найлепшы святочны касцюм Алег Хаменка абяцае грашовы прыз у памеры аднаго мільёна беларускіх рублёў, паведамляе Tuzin.fm.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота bnp.by