Алег Трусаў запрашае ў гістарычную школу

У лютым 2014 г. у сядзібе ТБМ у межах кампаніі «Будзьма» працягвае працаваць гістарычная школа «Гісторыя ў падзеях і малюнках» пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Алега Трусава.



historyja.gif

Заняткі будуць прысвечаныя вывучэнню гісторыі Беларусі ў ХІІІ – ХVІ ст.
На занятках будуць дэманстравацца гістарычныя фільмы розных тэле- і кінастудый.
Падчас заняткаў таксама прадугледжаны абмен думкамі наконт сучаснага стану беларускай мовы і яе функцыянавання ў грамадстве.
Такім чынам, удзельнікі змогуць павысіць свае веды па гісторыі Беларусі і папрактыкавацца ў веданні беларускай мовы.
У лютым заняткі адбудуцца: 3 лютага (панядзелак), 10 лютага (панядзелак), 17 лютага (панядзелак).
 Пачатак а 18-й на вул. Румянцава, 13.
Уваход вольны.