Алесь Пушкін напісаў сцэнар мастацкага фільма пра Юрку Моніча

Мастак Алесь Пушкін напісаў сцэнар мастацкага фільма пра героя беларускага нацыянальнальнага руху Юрку Моніча. Упершыню свой літаратурны твор ён прадставіць грамадскасці на краязнаўчай канферэнцыі, якая адбудзецца ў райцэнтры Крупкі.
 



d437f97d1e141f3.jpg

Партрэт Юркі Моніча аўтарства Алеся Пушкіна.

— У Крупках будуць першыя краязнаўчыя чытанні, якія пройдуць 28-29 сакавіка, і я там упершыню выступаю ў якасці сцэнарыста. Я прачытаю спробу сцэнара поўнага мастацкага фільма пра Юрку Моніча. І ён будзе надрукаваны ў нашым альманаху “Малое Палессе” па выніках гэтых краязнаўчых чытанняў.

 Юрка Моніч — беларускі паўстанец-атаман. Кіраваў антыбальшавіцкім рухам у цэнтральных раёнах Беларусі з 1919 да 1924 году, быў кіраўніком штабу І партызанскага беларускага аддзелу войскаў БНР. 10 кастрычніка 1923 году атрад монічаўцаў на перагоне Крупкі — Бобр спыніў цягнік «Берлін — Масква», у якім ехалі ангельскія, францускія ды італьянскія дыпламаты, а таксама савецкія чыноўнікі, якім на загад Моніча далі ў прысутнасці дыпламатаў па сорак шомпалаў.

www.racyja.com