«Калі мы не будзем захоўваць нашу мову, то мы знікнем як народ»
Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай, разам з тэлевядучым і акцёрам Юрыем Жыгамонтам правялі спецыяльныя ўрокі беларускай мовы ў адной з школ горада Пінска.
Заняткі адбыліся ў рамках адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з Velcom» — асветніцкай ініцыятывы, якая ахопіць 25 школ у кожнай вобласці краіны.
У вучняў праверылі веданне беларускай мовы, а таксама распавялі пра значнасць роднай мовы для беларусаў:
Галоўная задача сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з Velcom» — развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове.
Плануецца, што ініцыятыва ахопіць каля 150 школ па ўсёй Беларусі, а агулам каля 15 000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць дадатковыя веды па беларускай мове, літаратуры і культуры. На сённяшні момант ва ініцыятыве ўзялі ўдзел каля больш 8000 школьнікаў.
Паводле Нашай Нівы