Аляксандру Кулінковічу – 40 год!

Лідару гурта Нейра Дзюбель Аляксандру Кулінковічу споўнілася 40 год.

Актывісты кампаніі «Рок-салідарность» і музыкант Ігар Загумёнаў павіншавалі музыку з юбілеем.



98311ab43a6b6e6c94a0d30e0f02f3ce.jpg

Лідару гурта Нейра Дзюбель Аляксандру Кулінковічу споўнілася 40 год.

Актывісты кампаніі «Рок-салідарность» і музыкант Ігар Загумёнаў павіншавалі музыку з юбілеем.
«Наша кампанія «Рок-салідарнасць» накіравана на падтрымку музыкаў з так званых «чорных спісаў». Гурт Нейра Дзюбель безумоўна адзін з лепшых айчынных рок-калектываў і проста дзікунства, што ўлады не даюць выступаць гэтай таленавітай і легендарнай камандзе, на музыцы якой вырасла не адно пакаленне, у сябе на Радзіме. Мы падаравалі Аляксандру кветкі, спецыяльна спечаны  торт і добры каньяк. Для яго гэта было нечаканасцю. Мы спадзяемся, што нашыя віншаванні будуць для яго маральнай падтрымкай» - кажа актывіст кампаніі Вітаўт Пазьнякевіч.
«Мне прапанавалі далучыцца да акцыі з віншаваннем Аляксандра Кулінковіча і я нераздумваючы пагадзіўся. Нейра Дзюбель – адзін  з лепшых  беларускіх гуртоў і адзін з маіх найбольш любімых. Я сыграў некалькі песень Нейра Дзюбеля ў сваіх варыянтах наўпрост на прыступках пад’езду, дзе жыве музыка. Усё было трошку спантанна, але вельмі душэўна» - кажа  Ігар Загумёнаў.
А.Кулінковіч падзяліўся сваімі творчымі планамі і паабяцаў, што калектыў і далей будзе радаваць сваіх прыхільнікаў новымі песьнямі ня гледзячы ні на што. Бліжэйшыя часам гурт выступіць у Санкт- Пецябрурзе.
Пасьля віншаванняў актывісты кампаніі правелі флэшмоб у двары дома, дзе жыве музыкант. Былі раздадзеныя дыскі з музыкай Нейра Дзюбеля і інфармацыйныя матар’ялы кампаніі. Дадзеная акцыя мела вялікую цікавасць з боку жыхароў мікрараёна. Пасля гэтага акцыя працягнулася на плошчы  Я.Коласа. Для многіх мінчукоў было вялікай навіной, што ў нашай краіне забараняюць канцэрты айчынных гуртоў.