Андрэй Макарэвіч выступіў у Мінску

8 снежня легендарны музыкант, літаратар і мастак Андрэй Макарэвіч (“Машына часу”) прадставіў мінскай публіцы джазавую праграму “L.O.V.E. Песни про любовь”.



makarievic.jpg

Андрэй Макарэвіч на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра

На сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра побач з Андрэем Макарэвічам выступіла джазавае трыа пад кіраўніцтвам расійскага піяніста Яўгена Борца.

Узялі ўдзел у канцэрце таксама трубач і вакаліст Канстанцін Гевандзян і вакальная група "A`cappellaExpreSSS" — адзін з лепшых акапэльных калектываў свету.

Цягам паўтарагадзіннага канцэрту гучалі і класіка джазу, і сусветна вядомыя хіты The Beatles у джазавай аранжыроўцы, і аўтарскія кампазіцыі Андрэя Макарэвіча. Музыканты двойчы выходзілі на біс.

lit_bel.org__assets_images_2_c6c1ea7e86ea969903971f1bc5e70bc7.jpeg

lit_bel.org__assets_images_2_c839da1bd6041c879304118e3bab64d9.jpeg

lit_bel.org__assets_images_2_153eceba4d7a36a72a6eff19a85ae67a.jpeg

lit_bel.org__assets_images_2_2dca9f7602bc5a2c4a2cbdb1290d265e.jpeg

lit_bel.org__assets_images_2_91f97604fd5b0428cf0b46899603ac51.jpeg

lit_bel.org__assets_images_2_9ace28b4f60ce3bb600353ca1c7c5297.jpeg

lit_bel.org__assets_images_2_f30b3499608f9ba04a9323a6396e3472.jpeg

Віка Трэнас, дляlit-bel.org

Фота аўтара