Анлайн-канцэрт памяці Вітольда Ашурка — ужо заўтра
«Беларускі фронт культурнай салідарнасці» 29 траўня а 20.00 прысвячае анлайн-канцэрт памяці шчырага беларуса Вітольда Ашурка.

«Беларускі фронт культурнай салідарнасці» прысвячае наступны анлайн-канцэрт памяці актывіста, сумленнага чалавека і шчырага беларуса Вітольда Ашурка.
Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя яго сям'і на дапамогу ў гэтую няпростую хвіліну.
У канцэрце прымаюць удзел: Алесь Дзянісаў, Андрэй Мельнікаў і Андрэй Сенажэнскі, Сяргей Чарняк, Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі.
За свае 50 гадоў Вітольд паспеў зрабіць шмат. У тым ліку і для захавання гістарычнай памяці. Разам з паплечнікамі аднаўляў месцы, звязаныя з паўстаннем Каліноўскага, ставіў крыжы на месцы пахавання паўстаўнцаў і зрабіў помнік невядомым паўстанцам. Заўчасная смерць Вітольда Ашурка — вялікая страта для Беларусі.