Анталогія перакладаў расійскай рок-паэзіі ў Маладэчне —12 чэрвеня

Заўтра, 12 чэрвеня, у Маладэчне адбудзецца прэзентацыя часопіса “Дзеяслоў” № 69 і Анталогіі перакладаў расійскай рок-паэзіі, надрукаванай у выданні. Імпрэза з удзелам перакладчыкаў і музыкантаў пройдзе ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.



dziejaslou.jpg

На прэзентацыі выступяць: Анатоль Івашчанка, Юры Несцярэнка, Арцём Сітнікаў і Вікторыя Букоўская, Раман Яраш.

Вечарына адбудзецца па адрасе: вул. Чыстая, 26. Пачатак у 18.00.

Чытайце рэпартажы з прэзентацый Анталогіі ў Мінску і Магілёве.

Прэсавая служба СБП