Запрашаем на прэзентацыю другога альбома фальклор-тэатр “ГОСЬЦІЦА”
19 студзеня фальклор-тэатр “ГОСЬЦІЦА” сустракаецца з усімі сваімі прыхільнікамі і былымі ўдзельнікамі!
Усе пакаленні “ГОСЬЦІЦЫ”!
Прыхільнікі і ўдзельнікі!
Спевакі і пяюхі, скрыпачы і дудары, танцоркі і танцоўшчыкі, лаўрэаты і пераможцы!
Запрашаем на прэзентацыю другога альбома фальклор-тэатр “ГОСЬЦІЦА” і Канцэрт-сустрэчу на Малой сцэне КЗ “Мінск”.
CD-выданне пад назвай “…І КУДЫ ШТО ПАДЗЕЛАСЯ?” – рарытэтны збор запісаў спеўнага рэпертуару ўдзельнікаў фальклор-тэатра 1986-2005 гадоў – вашай увазе.
Канцэрт-сустрэча — гэта жывое выкананне лепшых спеўных шэдэўраў з калекцыі “Госьціцы”, сольныя выступленні, дэманстрацыя фрагментаў з відэафільмаў і канцэртных праграм фальклор-тэатра. Да ўвагі гледачоў прапануецца аднайменны буклет з выявамі ледзь не ўсіх удзельнікаў калектыву розных часоў.
Сустракаемся а 19 гадзіне 19 студзеня ў Малой зале КЗ “Мінск”.
Квіткі ад 90 000 да 130 000. Квіток за 150 000 + кампакт-дыск у падарунак!
Кропкі продажу без нацэнкі: каса к/з Мінск, пераход Я.Коласа.
Інтэрнэт-продаж: www.kvitki.by, www.ticketpro.by
Даведкі па тэл. 8-029-6490888, 8-017-3286638
Сувязь з гуртом Госьціца: 8-029-5740901 (Ларыса)