«Арт Сядзіба» ладзіць фестываль лекцый «Менск слухае»

9 жніўня «Арт Сядзіба» ладзіць фестываль лекцый «Менск слухае». Мерапрыемства будзе адбывацца ў дворыку Палаца мастацтваў з 15:00 да 22:00.

mensk_slukhae.png

Акрамя лекцый у праграме будуць майстар-класы і адкрытыя інтэрвію дасведчаных спецыялістаў у сферы культуры і прасоўванні сваіх праектаў.

Як за год зрабіць два статысячныя фестывалі?Як заўжды збіраць тысячы лайкаў у сацыяльных сетках?Як знайсці спонсараў?Як зрабіць свой горад насычаным на культурніцкія падзеі?Як ідэю ператварыць у паспяховую падзею?

Пра гэта ўсё будзем размаўляць на «Менск слухае».

«Менск слухае» — гэта першы крок ад ідэі да падзеі.
Асноўныя лектары:Уладзімір Булаўскі;Вольга Жукевіч;Павел Белавус;Франак Вячорка;Воля Смок.
А таксама: Марыя Рагалевіч, Лас Вкуснас і іншыя.
Зарэгістравацца можна тут
Падзея ў VK і FB.
Паводле прэс-рэліза