«Арт Сядзіба» пакажа спектакль пра Францішка Аляхновіча
«Арт Сядзіба» 18 снежня прадстаўляе свой другі ўласны спектакль — «Францішак. Сцэны з жыцця ды сноў», прысвечаны беларускаму драматургу, «айцу беларускага тэатру» Францішку Аляхновічу.

Фота svaboda.org
У 2019-м годзе спаўняецца 75 год з яго трагічнай гібелі, як мяркуюць, ад рук спецслужбаў. У 1927-м годзе Аляхновіч быў арыштаваны органамі ГПУ, адным з першых прайшоў пекла савецкіх лагероў, але цудам быў вызвалены ў 1933-м, змог напісаць знакамітую кнігу ўспамінаў «У кіпцюрох ГПУ», якая ў перакладзе на сем моваў за 30 гадоў да Салжаніцына распавяла праўду пра жахі савецкіх рэпрэсіяў.
Спектакль «Францішак» з'яўляецца працягам спектакля «Браніслаў», прысвечанага іншаму рэпрэсаванаму беларускаму культурнаму і палітычнаму дзеячу Браніславу Тарашкевічу.
Прэм'ерны паказ спектаклю адбудзецца 18 снежня ў ОК16 у межах тыдня «Арт Сядзібе 7 гадоў», які пройдзе з 17 па 23 снежня.
