«Арт Сядзіба» прэзентуе відэапраект «Закінутая Беларусь»

«Арт Сядзіба» прэзентуе відэапраект «Закінутая Беларусь», прысвечаны помнікам архітэктуры, якія яшчэ можна ўбачыць на ўласныя вочы, пакуль яны канчаткова не зніклі.

Гэта праект пра помнікі архітэктуры, якія чамусьці аказаліся нікому не патрэбныя. Гістарычныя сядзібы, замкі, докі часоў вайны і пахавальні… Амаль усе яны знаходзяцца на балансе розных дзяржаўных і камерцыйных устаноў. Але іх стан усё адно вельмі сумны.
Адпраўляйцеся ў падарожжа разам з «Арт Сядзібай»! Першы выпуск прысвечаны закінутым дзіцячым лагерам непадалёк ад Мінска: «Кіравец», «Дзяржынец» і «Дружны». Знойдзем пажоўклыя сценгазеты з Леніным і горы савецкай мэблі.
У выпуску ёсць маршрут і парады для кожнага, хто захоча яго паўтарыць.
Паводле прэс-рэліза