«Арт Сядзіба» ўзнагародзіць беларускамоўныя праекты і людзей, якія загучалі ў 2019 годзе
18 снежня ў сталічным клубе BRUGGE пройдзе святочны фэст "Новы Новы Год", на якім «Арт Сядзіба» запачаткуе ўласную прэмію.
“Новы Новы год” – гэта яшчэ і свежая беларуская музыка, рэфлексія старога году, планы на новы год і падарункі.Такім чынам "Арт Сядзіба" адсвяткуе свой восьмы Дзень народзінаў, а таксама зімовыя святы - Новы год і Каляды.
"Арт Сядзіба" заўжды была стартавай пляцоўкай для многіх маладых музыкаў. На свяце выступяць новыя перспектыўныя выканаўцы: ZRABI, MANDZIK, Love Machine i Luty Sakavik.
УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Атрымай свой КВІТОК.
Апранай свой найлепшы навагодні строй! Святы набліжаюцца!Калі: 18 снежня. 19:00Дзе: Клуб Brugge (Партызанскі пр-т, 6а)Зрабіць падарунак “Арт Сядзібе” можна тут.