Арт-сядзіба запрашае на лекцыю #БНР100

«Арт Сядзіба» распачынае шэраг лекцыяў да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Першая лекцыя адбудзецца ў чацвер 22 лютага ў памяшканні «Арт Сядзібы» (Машэрава, 18). Пачатак а 19:00.

bnrlekc.jpg

Распачне цыкл лекцыяў да 100-годдзя БНР гісторык Андрусь Унучак. Тэма лекцыі: «Спадчына БНР, якой мы карыстаемся сёння».
Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная ў 1918-м годзе, не знікла бясследна, а пакінула нам сваю спадчыну, якая актуальная і на сёння: — Мінск як сталіца Беларусі; — беларускія прадстаўніцтвы (амбасады, кансуляты) за мяжой; — Педагагічны Інстытут (Універсітэт); — акрэсленыя межы Беларусі; Усё гэта ўпершыню ў найноўшай беларускай гісторыі было створана ці замацавана ў дакумантах БНР.
Лекцыі бясплатныя, але абавязкова патрэбная папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму
Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах: +375-44-5386283 і +375-25-5458430 (viber).
Паводле прэс-рэліза