«Арт Сядзіба» запрашае ў моладзевы летнік «Беларусам быць годна»
«Арт Сядзіба» ў другі раз ладзіць моладзевы летнік «Беларусам быць годна». Летнік будзе праходзіць 26 — 29 ліпеня непадалёк ад Мінска. На летнік запрашаецца моладзь ад 18 гадоў. Удзел бясплатны.

Летнік «Беларусам быць годна» ўнікальны сваёй праграмай. Гэта не проста сухія лекцыі і традыцыйныя майстар-класы. Праграма летніка насычаная інтэрактывамі, гульнямі, а таксама культурнымі размовамі і выступамі.
Мадэратары летніка — каманда «Арт Сядзібы»: культурніцкія дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць.
Мы імкнемся сабраць разам актыўных людзей, якія захапляюцца беларускай культурай, мастацтвам і актыўныя ў сваёй грамадскай дзейнасці.
У выніку летніка мы гарантуем, што вы знойдзеце новых знаёмых і сяброў, а таксама станеце рухавіком беларускай культуры.
Жыць удзельнікі будуць у намётах. Намёты і харчаванне запяспечваюцца самімі ўдзельнікамі.
Заяўкі да 1 ліпеня можна дасылаць сюды.
Паводле прэс-рэлізу.